Сумны рэкорд: плюс 817 інфікаваных, ад COVID-19 памерлі 67, суботнік падчас пандэміі. Вынікі 25 кастрычніка
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 25 красавіка.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 25 красавіка.
У Саудаўскай Арабіі пастановай Найвышэйшага суду скасавана пакараньне бізунамі. Агенцтва AFP паведамляе, што суд скасаваў лупцаваньне, вырашыўшы выконваць міжнародныя стандарты правоў чалавека, якія не дапушчаюць цялесных пакараньняў.
На гэтым тыдні ваенны спадарожнік быў запушчаны іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі — тэрарыстычнай ваенізаванай арганізацыяй.
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на сем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Сваякам заслужанага артыста Беларусі Генадзя Забары, які мае каранавірус, адмаўляюць у правядзеньні тэстаў на COVІD-19.
Мне як чарнобыльскаму ліквідатару сёлетні красавік моцна нагадвае красавік 1986 году. Ён такі ж сонечны і сухі і такі ж трывожны. У чарнобыльскую вясну трывога лунала ў паветры разам з радыяактыўным ёдам, сёньня — з каранавірусам.
Уладзімер Арлоў чытае новыя аповеды, падрыхтаваныя для чацьвертага выданьня сваёй кнігі «Імёны Свабоды».
Расейскія карыстальнікі інтэрнэту складаюць «Сьпіс памяці» мэдычных работнікаў, якія загінулі пад час пандэміі COVID-19.
Настаўніца расейскай мовы і літаратуры Ганна Севярынец зьвярнулася да Міністэрства адукацыі з просьбай атэставаць вучняў, якія ў чацьвёртай чвэрці навучаюцца дома.
У рэспубліканскім суботніку, па папярэдніх дадзеных, прынялі ўдзел за 2,3 мільёна беларусаў, сабрана каля 8,7 мільёна рублёў, паведаміў журналістам намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Кухараў.
Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла са штотыднёвым відэазваротам.
Паліва на АЗС у Беларусі з 26 красавіка таньнее на 1 капейку, паведамляе на сайт «Белнафтахіма».
Такое рашэньне прынятае ў мэтах прадухіленьня перабояў з пастаўкамі лекаў у аптэкі.
Вірусоляг унівэрсытэту ў Лянкастары Махамад Мунір папярэджвае пра рызыку заўчаснага зьняцьця абмежаваньняў і кажа, што другі раз увесьці локдаўн будзе нашмат цяжэй.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Паводле зьвестак красавіцкай хвалі дасьледаваньня 2/3 насельніцтва чакаюць пагаршэньня сытуацыі ў бліжэйшыя два тыдні. Найбольш пэсымістычныя ў сваіх ацэнках менчукі.
Свабода паглядзела, з кім працаваў кіраўнік Беларусі.
У цяперашні час «няма доказаў» таго, што людзі, якія ачунялі ад каранавірусу, абаронены ад паўторнага заражэньня гэтай інфэкцыяй.
У 2000-м некаторыя апазыцыйныя палітыкі спадзяваліся на дапамогу Расеі і радаваліся, калі іх запрашалі на маскоўскія тэлеканалы ды «круглыя сталы».
У адпаведнасьці з дакумэнтам, цэны на грэчку рэгулююцца наступным чынам: для аптовага гандлю — максымум 10% надбаўкі да цэнаў вытворцы, для розьнічнага — максымум 25%.
«Але сытуацыя з каранапсыхозам, інфэкцыямі, ну а потым абвешчанай пандэміяй, пагадзіцеся, ашаламляльна зьмянілі сытуацыю не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім сьвеце»
За дзень выявілі яшчэ 817 выпадкаў і прызналі яшчэ 4 сьмерці.
Крыніца, блізкая да выведкі ЗША, удакладніла, што ў Кім Чэн Ына сапраўды былі праблемы са здароўем
Базавае прывіла: пры выстаўленьні гадавой адзнакі сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзяліцца на чатыры. Але будуць дадатковыя тлумачэньні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка працуе на пасадцы дрэў у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласьці